У мінскай гасцініцы мужчына заступіўся за прастытутку, страляў з пісталета

41-гадовы мужчына затрыманы ў Мінску і змешчаны пад варту. У яго адносінах расследуецца крымінальная справа за асабліва злоснае хуліганства. Як інфармуе БелаПАН, у 5.30 раніцы ў панядзелак, 1 снежня, ён хуліганіў у фае гасцініцы "Юбілейная". Перад гэтым ахоўнік выганяў адтуль прастытутку. Жанчына камусьці патэлефанавала і з'явіўся мужчына з пнеўматычным пісталетам.

Зламыснік уступіў у канфлікт са службай бяспекі гасцініцы, размахваў пісталетам, зрабіў некалькі стрэлаў. Аднак ніхто не пацярпеў. Хулігана затрымалі міліцыянеры, якія прыехалі на месца здарэння.

Фота — Мінск-навіны