У мінскай кватэры злодзей хаваўся ад міліцыянтаў у канапе

У канапе схаваўся ад міліцыі кватэрны злодзей у Мінску. Як паведамляе газета "Рэспубліка", гаспадыня кватэры па вуліцы Карла Маркса, пачуўшы крокі ў суседнім пакоі, выклікала міліцыю. Аднак праваахоўнікі нікога не знайшлі. Толькі выпадкова адзін з міліцыянтаў зазірнуў у канапу, дзе знайшоў маладога чалавека. Злодзей прызнаўся, што яму не хапала грошай на білет да Бабруйска і ён вырашыў іх скрасці. Дарэчы, толькі нядаўна хлопец вызваліўся пасля адбыцця тэрміну зняволення.