У мінскіх пенсіянераў карыстаюцца папулярнасцю камп'ютарныя курсы

Камп'ютарныя курсы карыстаюцца папулярнасцю пенсіянераў у Фрунзенскім раёне беларускай сталіцы. На занятках яны вывучаюць праграмы Word, Exсel, вучацца працаваць з электроннай поштай.
Пенсіянеры тлумачаць сваю зацікаўленасць камп'ютарамі неабходнасцю падтрымліваць сувязь з дзецьмі, што знаходзяцца за мяжой.  

Агенцтва "Мінск-навіны" паведамляе, што ў верасні камп'ютарныя курсы будуць пашырацца - фармуецца яшчэ адна група пенсіянераў.