У мінскім аэрапорце з-за туману не могуць прызямліцца два самалёты

Яны не могуць сесці ў нацыянальным аэрапорце "Мінск", паведамляе interfax.by. Работнікі аэрапорта кажуць: "Самалёты кружаць над намі, праблему вырашаюць з дыспетчарамі".



Згодна з раскладам, самалёт з Калінінграда павінен быў прызямліцца ў Мінску ў 11.15, а з Санкт-Пецярбурга — у 12.05. Па словах прадстаўніка аэрапорта, ніякіх праблем на бартах няма, пасажыры адчуваюць сябе нармальна.



Фота — gorod48.ru