У мінскім аўтобусе мужчына 5 разоў ударыў нажом у галаву пасажыра

Раніцай 2 ліпеня ў мінскім аўтобусе № 57 на вуліцы Лібкнехта адбылася панажоўшчына. Як інфармуе "Наша ніва", паміж двума пасажырамі адбыўся канфлікт. Адзін з іх нанёс іншаму нажавое раненне. Відавочцы кажуць, што было пяць удараў.

Пацярпелы знаходзіцца на аперацыйным стале — за яго жыццё змагаюцца лекары. Зламысніка затрымалі, ён знаходзіцца ў міліцыі.

Фота: Fotolia