У мінскім гіпермаркеце на цяжарную жанчыну зваліўся стэлаж з трубамі
Здарэнне адбылося ўвечары 30 чэрвеня.
У гіпермаркеце Mile на Даўгінаўскім тракце мужчына спрабаваў дастаць гафраваную трубу. У гэты момант стэлаж з трубамі абваліўся на яго і яго цяжарную жонку. У выніку ў пацярпелых драпіны, але жанчына яшчэ і спалохалася, а ў яе стане гэта небяспечна.
Мужчына сцвярджае, што адміністрацыя аднеслася да яго і жонкі па-хамску. Аднак прадстаўнікі адміністрацыі гэта абвяргаюць ды сцвярджаюць, што пацярпелы прыйшоў у гіпермаркет з траўмай, інфармуе сайт onliner.by.
Фота — Fotolia