У мінскім метро дзяжураць міліцыянты з металадэтэктарамі
Мінская міліцыя ўзмацніла кантроль у грамадскіх месцах у сувязі з выбухамі ў Маскве. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар сталічнай міліцыі Аляксандр Ластоўскі. Найбольшая ўвага надаецца ахове метрапалітэну. Аляксандр Ластоўскі: “Узмоцнены варыянт збольшага тычыцца мінскага метрапалітэну, дзе ўвесь асабісты склад АУС па ахове метрапалітэну, улучна з афіцэрскім, выведзены на лініі. Асабліва іх увага сканцэнтраваная на канчатковых і перасадачных станцыях. Вядома ж, гэтыя дні супрацоўнікі метрапалітэну будуць больш пільна дзяжурыць – з металадэтэктарамі”.