У мінскім метро мужчына зваліўся на рэйкі
Здарэнне адбылося сёння ў 10.43 на станцыі "Маладзёжная" Аўтазаводскай лініі.
Як інфармуе БЕЛТА, 53-гадоваму мужчыне стала кепска і ён зваліўся з платформы на рэйкі. Работнікі метрапалітэна аператыўна яго адтуль дасталі. Пацярпеламу аказалі медычную дапамогу.
Рух цягнікоў быў спынены на 4 хвіліны.
Фота — МНС