У мінскім метро зноў была трывога з-за забытага пасажырам пакета
Вечарам 16 ліпеня ў Мінску на паўтары гадзіны была зачыненая станцыя метро "Спартыўная". Трывога была абвешчаная з-за забытага пасажырам на платформе пакета.
Падчас праверкі металадэтэктар зрэагаваў на метал. Усіх пасажыраў эвакуіравалі са станцыі. На месца прыбылі супрацоўнікі МНС і спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Альфа".
Яны знайшлі ў пакеце бутэльку "Фанты", каробку цукерак і шакаладнае яйка "Кіндэр-сюрпрыз", паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, апошняя трывога ў сталічным метро адбылася 10 ліпеня, калі з-за знойдзенага на платформе чорнага дыпламата, быў перакрыты рух цягнікоў на станцыях метро "Уручча", "Барысаўскі тракт" і "Усход".