У мінскім пераходзе жанчына захрасла нагой у рашотцы каналізацыі (фота)
Выратавальнікі дапамаглі ёй вызваліцца пры дапамозе гідраўлічнага інструменту.
У Мінску ў падземным пераходзе па праспекце Машэрава жанчына захрасла нагой у рашотцы ліўневай каналізацыі. Паведамленне пра гэтае здарэнне паступіла ў МНС удзень у аўторак.
На месца здарэння выехалі выратавальнікі і брыгада хуткай. Пры дапамозе гідраўлічнага інструмента пацярпелую дэблакавалі. Жанчына дастаўленая ў лякарню з пашкоджаннем звязак правай нагі, інфармуе прэс-служба МНС.
