У Мінскім раёне пашкодзілі газаправод, цяпла не было ў сотнях кватэр
Здарэнне адбылося ўвечары 23 снежня ў пасёлку Прывольны.
Падчас правядзення земляных работ быў пашкоджаны газаправод высокага ціску. Высветлілася, што дазволу ад "Мінгазу" падрадная арганізацыя не мела.
Аднаўленчыя работы працягваліся каля шасці гадзінаў. На гэты час была адключаная ад газазабеспячэння кацельная. У выніку, без гарачай вады і ацяплення засталіся дзіцячы садок, школа і больш за 10 жылых шматпавярховых дамоў у пасёлку — агулам больш за 900 чалавек з 440 кватэр. Апоўначы цяпло і гарачая вада з'явіліся ў кватэрах, інфармуе прэс-служба МНС.
Фота — mchs.gov.by