У Мінску 6-гадовы хлопчык выпаў з акна трэцяга паверху і загінуў
Падчас здарэння ў кватэры з ім была толькі прабабуля.
У Мінску на вуліцы Валгаградская 6-гадовы хлопчык выпаў з акна 3-га паверху і загінуў. Ён гуляў каля акна, абапёрся на маскітную сетку, а яна не вытрымала яго вагі. Хлопчык атрымаў цяжкія траўмы і праз нейкі час памёр у бальніцы, распавёў БЕЛТА Аляксандр Герасімаў, афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску.
Цяпер следчыя высвятляюць усе абставіны трагічнага здарэння. Дзяржкамітэт судовых экспертызаў правядзе шэраг даследаванняў. Вядома, што ў кватэры з хлопчыкам была толькі прабабуля.
Здымак з архіву. Фота: sb.by