У Мінску 7-гадовая дзяўчынка звалілася ў трохметровы калодзеж (фота)

У панядзелак у Мінску каля 14-й гадзіны 7-гадовая дзяўчынка звалілася ў калодзеж ліўневай каналізацыі. Здарэнне адбылося на вуліцы Гарэцкага. Як паведамляе прэс-служба МНС, сёстры (вучаніцы 1-га і 8-га класаў) вярталіся са школы. Яны пабачылі, як біліся хлопчыкі, ды пабеглі да іх, каб спыніць бойку. Малодшая дзяўчынка не заўважыла адкрыты калодзеж і звалілася ў яго на 3-хметровую глыбіню.

Дзяўчынку дасталі з калодзежа супрацоўнікі МНС ды перадалі медыкам. Яе завезлі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі. Пасля абследавання дзяўчынку адпусцілі дахаты для амбулаторнага лячэння. Высвятляецца, чаму калодзеж не быў закрыты.

Фота — МНС