У Мінску абмяркуюць стварэнне італьянскай прамысловай акругі на Брэстчыне
Італьянская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра эканамічнага развіцця Адольфам Урса ў нядзелю прыбывае ў беларускую сталіцу. Як паведамляе Першы нацыянальны тэлеканал, у рамках двухдзённага візіта пройдзе эканамічны форум "Беларусь — Італія". Наша краіна прэзентуе на ім эканамічныя і інвестыцыйныя магчымасці для стварэння італьянскай прамысловай акругі ў Брэсцкай вобласці.