У Мінску абвешчаны збор каля 600 каратыстаў Беларусі і замежжа
Больш за сотню сталічных спартсменаў выступяць на адкрытым чэмпіянаце Мінска па каратэ Sanker cup 2009. Ён стартуе ў пятніцу, 2 кастрычніка, у спарткомплексе на вуліцы Каліноўскага. Як паведамляе агенцтва "Минск-новости", у спаборніцтвах возьмуць удзел наймацнейшыя спартсмены з Беларусі, Украіны, Расіі, Эстоніі, Латвіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Казахстана і Ірана. Агулам каля 600 каратыстаў.
У першы дзень на татамі выйдуць спартсмены ва ўзросце да 13 гадоў. Падчас турніра заслужаны майстар спорту Расіі Аляксандр Геруноў правядзе майстар-клас.
У першы дзень на татамі выйдуць спартсмены ва ўзросце да 13 гадоў. Падчас турніра заслужаны майстар спорту Расіі Аляксандр Геруноў правядзе майстар-клас.