У Мінску адбылася буйная аварыя, загінуў кіроўца грузавіка (фота)

Сёння раніцай у 7.50 у цэнтры Мінску на вуліцы Багдановіча каля Траецкага прадмесця сутыкнуліся ЗІЛ і легкавы аўтамабіль. Як паведамілі "Еўрарадыё" у прэс-службе ДАІ, ЗІЛ рухаўся па вуліцы Багдановіча, а легкавы аўтамабіль выехаў з боку Старажоўскай. Грузавік затармазіў, але пазбегнуць сутыкнення не ўдалося. У выніку легкавік перавярнуўся, а ЗІЛ прабіў агароджу, вылецеў на ходнік і ўрэзаўся ў будынак. Кіроўца грузавіка загінуў на месцы.

Фотарэпартаж з месца аварыі можна паглядзець тут.