У Мінску адбыўся збой у энергасістэме, без святла заставаўся цэлы раён
Збой у энергасістэме адбыўся ў выніку кароткага замыкання на паўднёвым-усходзе сталіцы на электрападстанцыі "Дражня". У выніку некалькі гадзінаў без святла заставаўся цэлы раён - каля 140 шматкватэрных дамоў. Аднак зніжэнне напружання электрычнасці адчувалі жыхары і іншых раёнаў
Мінску. Цяпер спецыялісты высвятляць усе абставіны здарэння.
Нагадаем, гэта ўжо не першы інцыдэнт у энергасетках сталіцы. У верасні летась без святла засталіся адразу чатыры раёны. Адключэнне было непрацяглым, але масштабным.
А самая буйная аварыя адбылася 29 гадоў таму. Тады ўвесь Мінск на 13 хвілін застаўся без святла, спыніліся прамысловыя прадпрыемствы і грамадскі транспарт, інфармуе тэлеканал ОНТ.