У Мінску адкрыўся паказ лепшых фільмаў па творах Васіля Быкава
У суботу ў Музеі гісторыі беларускага кіно адкрыўся паказ лепшых фільмаў па творах Васіля Быкава. У першы дзень гледачам паказалі стужку Рычарда Віктарава “Трэцяя ракета”.
У праграме таксама фільм “Альпійская балада”, галоўныя ролі ў якім сыгралі Станіслаў Любшын і Лубоў Румянцава, драма Міхаіла Пташука “Знак бяды”.
Як паведамляе агенцтва “Мінск-навіны”, праект прысвечаны 85-годдзю са дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, якое адзначаецца 19 чэрвеня, і 65-годдзю вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.