У Мінску асвяцілі царкву ў гонар святой Сафіі Слуцкай, якую будавалі 9 гадоў

У Мінску асвяцілі новую царкву ў гонар святой Сафіі Слуцкай. Яе будавалі ў спальным раёне сталіцы 9 гадоў. Асвяціў і правёў літургію Мітрапаліт Філарэт, перадае тэлеканал АНТ.
Верхняя мяжа царквы ўпрыгожана роспісамі, а алтар тут — разьбяны, драўляны. Сам храм – зборны вобраз слуцкіх цэркваў.

Каб стварыць праект, была дбайна вывучаная архітэктура, як старажытных, так і сучасных цэркваў.

Сафія Слуцкая — княгіня са старажытнага роду князя Альгерда. Яна памерла ў 26 гадоў, але паспела шмат зрабіць для абароны праваслаўя на беларускіх землях і была прылічаная да ліку святых.

Пазней каля новай царквы з'явіцца і скульптура Сафіі Слуцкай.