У Мінску бацька высадзіў з машыны дачку і яна патрапіла пад іншы аўтамабіль
Здарэнне адбылося ўвечары 12 сакавіка на сталічнай вуліцы Берута, у раёне яе перакрыжавання з вуліцай Прытыцкага.
Як інфармуе партал tut.by, бацька высадзіў сваю 15-гадовую дачку з машыны і сказаў, каб яна бегла да метро. Яна стала пераходзіць вуліцу ў недазволеным месцы і на сустрэчнай паласе дзяўчынку збіў аўтамабіль Volvo. Гэта адбылося ўпрост на вачах бацькі пацярпелай. Дзяўчынку шпіталізавалі з чэрапна-мазгавой траўмай.
Дарэчы, калі будзе даказаная віна пешахода, школьніцу могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці. Таксама яе разам з бацькамі выклічуць на камісію па справах непаўнагадовых.