У Мінску BMW з расійскімі нумарамі знёс прыпынак і з’ехаў з месца здарэння

Днём 30 чэрвеня на праспекце Незалежнасці ў раёне Нацыянальнай бібліятэкі адбылося транспартнае здарэнне. BMW знёс прыпынак і з’ехаў з месца аварыі.

Відавочцы распавялі, што BMW ехаў па праспекце ў бок Уручча. У нейкі момант аўтамабіль паскорыўся, яго раскруціла і вынесла на паласу сустрэчнага руху, пасля чаго ён выскачыў на тратуар, дзе ўрэзаўся ў прыпынак. Кіроўца BMW некаторы час пастаяў на месцы аварыі, пасля чаго схаваўся, паведамляе AUTO.TUT.BY.

Паводле папярэдніх дадзеных, у момант аварыі людзей на прыпынку не было. У ДТЗ ніхто не пацярпеў. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ.

Прадстаўнік ДАІ Першамайскага раёна Кацярына Журымская распавяла AUTO.TUT.BY, што пазней мужчына сам патэлефанаваў у дзяжурную частку ДАІ. “Ён убачыў на вуліцы Каліноўскага экіпаж ДАІ і падышоў да інспектараў. На дадзены момант кіроўца дае паказанні”, — адзначыла прадстаўніца ДАІ.

Фота: auto.tut.by