У Мінску будуць судзіць эканаміста, які скраў з банкаматаў амаль 120 мільёнаў
У Мінску будуць судзіць эканаміста, які скраў з банкаматаў амаль 120 мільёнаў рублёў.
Крымінальная справа накіраваная Генеральнай пракуратурай у суд Ленінскага раёна сталіцы.
Папярэдняе следства высветліла, што 33-гадовы эканаміст аднаго з найбуйнейшых банкаў краіны са снежня 2004 года да студзеня 2007 года распрацаваў і здзейсніў план крадзяжу грошай з банкаматаў.
Мужчына вырабіў падробныя банкаўскія пластыкавыя карткі і скраў грошы – агулам каля 56 тысяч долараў.
БелаПАН