У Мінску былыя вязні канцлагераў згулялі адначасова 7 "каштоўных" вяселляў
Незвычайнае мерапрыемства прайшло сёння ў Першамайскім ЗАГСе беларускай сталіцы. Адначасова былі згуляныя адразу 7 "каштоўных" вяселляў. Прычым хтосьці адзін з сужэнцаў у кожнай пары з'яўляецца былым вязнем фашыстоўскіх канцлагераў. Падрабязнасці пра гэтае мерапрыемства Еўрарадыё распавядае загадчыца ЗАГСу Станіслава Макарэвіч:
"У Дзень сям'і мы ўшаноўвалі залатых, брыльянтавых і ізумрудных сужэнцаў г. зн. 50 год сумеснага жыцця, 55 і 60. Звычайна, мы адну пару бярэм, калі да нас звяртаюцца, і адну ўшаноўваем. Але гэтыя людзі - вязні фашыстоўскіх канцлагераў".
Паводле словаў Станіславы Макарэвіч, не ўсе былыя вязні змаглі з'явіцца на ўрачыстае мерапрыемства. Раней планавалася, што будзе 10 "каштоўных" вяселляў, але некалькі чалавек, якім ужо за 80 гадоў, напярэдадні падзеі патрапілі ў бальніцы.