У Мінску да Новага года напякуць тартоў і пірожных удвая больш, чым звычайна
Мінскія хлебазаводы да Новага года і Калядаў павялічаць аб'ём вытворчасці тартоў і пірожных у 1,5-2 разы ў параўнанні са звычайнымі днямі. Кандытарскія цэхі сталічных хлебапякарняў ужо цяпер перайшлі на трохзменны рэжым працы. З 23 па 25 снежня яны будуць выпускаць па 15-16 т прадукцыі ў дзень, з 26 па 31 снежня — па 18-19 т. Усяго ў перадсвяточныя дні плануецца вырабіць 155 т салодкай прадукцыі.
Выпуск тартоў і пірожных будзе арганізаваны ў святочных упакоўках з навагодняй сімволікай. Для гэтага спецыяльна замоўленыя чатыры віды ўпаковак. Дарэчы, фірмовыя крамы хлебазаводаў і крама "Каравай" на плошчы Перамогі ў гэтыя дні будуць працаваць па падоўжаным графіку.
БЕЛТА