У Мінску да заўтра без цяпла засталіся 178 дамоў, 14 садкоў і 6 школ

У Заводскім раёне Мінска без цяпла засталіся 178 жылых дамоў, 14 дзіцячых садкоў і 6 сярэдніх школ. Прычына — выяўленае яшчэ 17 лютага падчас агляду цепламагістралі падтапленне цеплавых камер у раёне Партызанскага праспекта. З-за гэтага давялося весці рамонтныя работы на трубаправодзе, на якім выявілі пашкоджанне.

Як інфармуе БелаПАН, па ўзгадненню з мясцовымі ўладамі раніцай 24 лютага было праведзенае адключэнне часткі спажыўцоў ад цеплазабеспячэння. Агенцтва "Мінск-навіны" называе адрасы дамоў і ўстановаў, якія трапілі з зону адключэння: Партызанскі праспект, 37-51, 67-77, 12-48а; Васняцова, 1-17, 2-10, 25а; Народная, 5-27а, 2-36; Іскаліева, 4-18; Пляханава, 2, 8-24; Тухачэўскага, 3-9, 2-16; Райніса, 1-23, 2-6; Ванеева, 1, 3, 2-32а; Будзённага, 1а, 1-9, 2-32; Даўгабродская, 36, 38; Алега Кашавога, 7-35; Шчарбакова, 1-13, 2-18; Стаханаўская, 26-38; завулак. Вучнёўскі, 1-11, 2-12.

Мяркуецца, што цяпло ў кватэрах, у школах і дзіцячых садках з'явіцца толькі каля 12-й гадзіны ў сераду, 25 лютага.

Фота: ctv.by