У Мінску другія суткі шукаюць 33-гадовую наведвальніцу цэнтра інвалідаў

33-гадовая Алена Мазоль 23 чэрвеня сышла з Цэнтра дзённага знаходжання інвалідаў, што на вуліцы Варвашэні ў Мінску, і больш не вярнулася. Адзначаецца, што жанчына гублялася і раней — тады яе знайшлі ўначы ў Чыжоўцы.

Паводле інфармацыі пошукава-выратавальнага атрада “Анёл”, жанчына жыве ў сталіцы па вуліцы Байкальскай. У зніклай магчымыя правалы ў памяці. Яна складана ідзе на кантакт, не арыентуецца ў прасторы, таму можа проста сядзець на прыпынках гарадскога транспарту.

Прыкметы: рост 168 см, хударлявая, вочы блакітныя, валасы цёмныя, носіць акуляры з цёмнымі лінзамі (можа быць і без акуляраў). Была апранута: шэрыя красоўкі, сінія джынсы, бірузовая байка з капюшонам, блакітная майка са стразамі. Пры сабе мае чорную скураную сумку.

Усіх, хто валодае якой-кольвек інфармацыяй аб зніклай або яе месцазнаходжанні, просім паведаміць па тэлефонах: 8 (033) 666-68-56, 8 (033) 666-60-33 (пошукава-выратавальны атрад “Анёл”) або па тэлефоне 102 (міліцыя).

Фота: angel-search.by