У Мінску двойчы не змог узляцець такі ж самалёт, які разбіўся ў Арменіі
Летась кампанія “Белавія” папоўніла свой парк двума канадскімі самалётамі CRJ-100. 14 лютага адзін з гэтых лайнераў разбіўся ў Ерэване.
На шчасце, ніхто не пацярпеў. Як стала вядома “Комсомольской правде в Белоруссии”, у мінулы панядзелак другі самалёт CRJ-100 не здолеў узляцець у мінскім аэрапорце. Гэта лайнер выконваў рэйс у Маскву. Самалёт разагнаўся па паласе, але не ўзляцеў.
Тое самае паўтарылася пры другой спробе. У выніку 37 пасажыраў былі эвакуіраваныя, а рэйс затрымалі на гадзіну. Усіх пасажыраў адправілі на Ту-154. Самалёт, які не змог узляцець, адбуксіравалі на тэхнічную праверку.
Высветлілася, што адбыўся тэхнічны збой: не спрацавалі закрылкі. Прычынай стаў камп’ютэрны збой. З-за гэтага ўчора адмянілі два прамыя рэйсы — у Прагу і Берлін, якія павінны былі выконвацца на гэтым лайнеры. Пасажыраў адправілі праз Варшаву і Кіеў, паколькі ў “Белавіі” быў толькі Ту-154. Гэты самалёт у Еўропу не пускаюць з-за высокага ўзроўню шуму.
Дарэчы, сёння CRJ-100 пасля рамонту адновіць свае рэйсы.