У Мінску грузавік збіў дзвюх жанчын на тратуары, адна з іх загінула
Здарэнне адбылося 10 снежня ў Заводскім раёне сталіцы.
Кіроўца грузавіка МАЗ прыпаркаваў яго, але "не прыняў мераў, каб выключыць самаадвольны рух". У выніку, у адсутнасць вадзіцеля, аўтамабіль пакаціўся, выехаў на тратуар і збіў жанчын. 61-гадовая мінчанка памерла ад атрыманых траўмаў у бальніцы.
У адносінах 43-гадовага кіроўцы распачалі крымінальную справу па артыкуле "парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека". Падазраваны знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, паведамляе БЕЛТА.
Фота — onliner.by