У Мінску і Віцебску чарговыя затрыманні за незаконныя валютныя аперацыі

У Беларусі працягваюць затрымліваць "валютчыкаў". У Мінску ў Фрунзенскім раёне праваахоўнікі затрымалі 46-гадовага жыхара сталіцы, які праводзіў незаконную валютную аперацыю. У яго забралі 585 тысяч рублёў і 1800 долараў. Складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Адзначаецца, што затрыманы нідзе не працуе.

У Віцебску на чыгуначным вакзале міліцыянеры з той жа прычыны затрымалі дваіх мясцовых жыхароў: 21-гадовага рабочага і 23-гадовага беспрацоўнага. У іх знайшлі больш за 19 мільёнаў беларускіх рублёў, амаль 31 тысячу расійскіх рублёў і 300 долараў, інфармуе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

Фота: Fotolia