У Мінску каля дзіцячага садка застрэліўся маёр міліцыі

Участковы міліцыянт застрэліўся ў Мінску. Яго цела знайшлі на спартыўнай пляцоўцы каля аднаго з дзіцячых садкоў, у некалькіх дзесятках метрах ад упраўлення ўнутраных спраў Савецкага раёна.
Афіцыйная версія надзвычайнаага здарэння пакуль не агучана. Відавочцы кажуць, што міліцыянт стрэліў з пісталета сабе ў галаву. У міліцыі ён працаваў больш за 10 гадоў, паведамляе сайт regionby.org.

Паводле "Интерфакс-Запад", праверку па факце самазабойства праводзіць пракуратура Савецкага раёна сталіцы.