У Мінску канфіскавалі найбуйнейшую сёлета партыю псіхатропнага рэчыва

Перакрыты чарговы канал пастаўкі ў Беларусь псіхатропных рэчываў. Як паведамляе БелаПАН, днямі на вуліцы Кальварыйская ў сталіцы быў затрыманы 27-гадовы непрацуючы жыхар вёскі Каробчыцы Гродзенскага раёна. У яго было знойдзена і канфіскавана 3,86 кілаграма JWH-018. Гэта найбуйнейшая партыя псіхатропнага рэчыва сёлета.
У дачыненні да затрыманага распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў.