У Мінску легалізаваць хатнія сеткі забараняе ўказ прэзідэнта
Легалізаваць хатнія камп’ютарныя сеткі ў Мінску па-ранейшаму немагчыма. Як паведаміў Еўрарадыё дырэктар кампаніі "Сучасныя тэхналогіі сувязі" Сяргей Алейнікаў, гэта забараняе ўказ прэзідэнта.
Сяргей Алейнікаў: "У Мінску існуе камісія пры гарвыканкаме, якая выдае дазволы. Я думаю яна створаная для лабіравання інтарэсаў дзяржаўных кампаній. За 2 гады не было выдадзена ні аднаго дазволы. Яна кіруецца ўказам прэзідэнта №72. Там прапісана, што аб'екты інфраструктуры могуць будаваць толькі прадпрыемствы дзяржаўнай формы ўласнасці".
Нагадаем, што начальнік вытворчага аддзела "Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі" Генадзь Місуна заявіў у размове з агенцтвам "Мінск-навіны" пра магчымасць легалізацыі хатніх сетак.
Для гэтага нібыта трэба звярнуцца ў ЖРЭА ці адміністрацыю раёна, каб яны склалі праектную дакументацыю на пракладку абсталявання. Каштаваць гэта павінна 5-10 мільёнаў рублёў толькі за дакументацыю. Яшчэ спатрэбіцца заплаціць за само абсталяванне.
Падрабязней чытайце хуткім часам у рэпартажы на сайце Еўрарадыё.