У Мінску легкавік "уцёк" з паркоўкі гіпермаркета ў яр (фота)

Двое маладых людзей пасля працы заехалі на Skoda ў гіпермаркет, аўтамабіль пакінулі практычна на ўездзе паркінга. Калі вярнуліся, яго ўжо не было — ён скаціўся ў яр па вельмі дзіўнай траекторыі. Адтуль машыну даставалі эвакуатаршчыкі.  

Як адзначае auto.onliner.by, Skoda не атрымала ніякіх пашкоджанняў.