У Мінску людзі пратэстуюць супраць будаўніцтва на месцы дзіцячай пляцоўкі

Учора ў мінскім мікрараёне Зялёны Луг мясцовыя жыхары заблакавалі фуры з кампанентамі крана, які збіраліся ўсталяваць для будаўніцтва шматкватэрнага дома на месцы дзіцячай пляцоўкі.  У акцыі ўдзельнічалі больш за 20 чалавек. Уладам давялося выставіць каля грузавікоў міліцэйскую ахову.

БелаПАН нагадвае, што раней жыхары ўжо накіроўвалі лісты ў Адміністрацыю прэзідэнта, Мінгарвыканкам і пракуратуру з патрабаваннем правесці расследаванне законнасці атрымання зямельнага ўчастка для будаўніцтва. Яны лічаць, што яго выдзялілі забудоўшчыку з парушэннем закону.