У Мінску мантажнік зваліўся з будаўнічых рыштаванняў (фота)
Здарэнне адбылося ў другой палове дня 24 чэрвеня на будоўлі гандлёва-грамадскага цэнтра на вуліцы Мсціслаўца.
53-гадовы мантажнік зваліўся з узроўня 4-га паверха на бетоннае перакрыцце 3-га паверха. На месца выклікалі ратавальнікаў, якія транспартавалі пацярпелага на першы паверх і перадалі медыкам. Мужчыну шпіталізавалі. Прычына здарэння высвятляецца, інфармуе прэс-служба МНС.



Фота — МНС