У Мінску мужчына прыйшоў у госці з металічнай палкай і збіў гаспадара
Здарэнне адбылося ў мінулую нядзелю. Пацярпелы атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні.
У Мінску госць прыйшоў з металічнай палкай і збіў 52-гадовага гаспадара. Здарэнне адбылося ў мінулую нядзелю ў кватэры ў доме на вуліцы Русіянава. Як можна меркаваць, мужчыны распівалі спіртныя напоі, а пасля ўзнікла сварка. У выніку, 35-гадовы госць жорстка збіў свайго старэйшага "таварыша".
З месца здарэння зламыснік уцёк, але яго затрымалі, ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Распачатая крымінальная справа. Як адзначае прэс-служба мінскай міліцыі, раней мужчына двойчы трапляў пад суд, апошні раз — за забойства. На волю ён выйшаў у снежні мінулага года.

Фота: guvd.gov.by