У Мінску мужчына разбіў шкло ў машыне медыкаў і ўцёк ад санітараў (фота)

У Мінску 30-гадовы мужчына збег ад санітараў. Здарылася гэта раніцай 19 сакавіка на Партызанскім праспекце. Антона Гасюка везлі ў машыне медыкаў з дыспансера. Ён раптоўна разбіў шкло і збег у напрамку вуліцы Рыбалкі. Цяпер яго месцазнаходжанне невядомае, адзначае прэс-служба мінскай міліцыі.

Праваахоўнікі просяць дапамагчы знайсці ўцекача. Ён быў апрануты ў чорную куртку, цёмнасінюю байку, цёмныя спартыўныя штаны і макасіны.

Фота: guvd.gov.by