У Мінску мужчына з нажом хацеў пазнаёміцца з дзяўчынай

У Мінску 35-гадовы мужчына з нажом напаў на 24-гадовую дзяўчыну. Здарэнне адбылося ў падземным пераходзе на скрыжаванні вуліцы Пляханава і праспекта Ракасоўскага. Зламыснік прыставіў да шыі дзяўчыны нож і прапанаваў "пазнаёміцца" і пайсці з ім.

Пацярпелая папрасіла дапамагчы ёй мужчыну, які праходзіў міма. Той ніяк не зрэагаваў, але яго прысутнасць адцягнула ўвагу хулігана. Дзяўчына гэтым скарысталася, вырвалася і ўцякла. Пры гэтым мужчына ёй параніў руку нажом.

Зламысніка затрымалі на наступны дзень, распачатая крымінальная справа па артыкуле "хуліганства". Высветлілася, што ён знаходзіцца на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры. Яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі, паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі.

Фота: Fotolia