У Мінску на 6-гадовага хлопчыка наехаў аўтамабіль, якім кіраваў школьнік
У Мінску вечарам 1 ліпеня аўтамабіль “Опель” наехаў на 44-гадовага мужчыну, які разам з шасцігадовым хлопчыкам ехаў на ровары. Хлопчык памёр на месцы, мужчыну даставілі ў бальніцу. Высветлілася, што
за рулём аўтамабіля знаходзіўся 17-гадовы падлетак, вучань 11 класа,
які не меў пасведчання кіроўцы. З месца здарэння ён уцёк, але быў
затрыманы ў выніку плана “Перахоп”.
БелаПАН
БелаПАН