У Мінску на дзіцячай пляцоўцы злавілі змяю (фота)

У Мінску на дзіцячай пляцоўцы злавілі змяю. Здарэнне адбылося на вуліцы Гвардзейскай. Мясцовыя жыхары, якія заўважылі змяю, выклікалі ратавальнікаў.

Высветлілася, што гэта быў вуж. Яго злавілі пры дапамозе спецыяльнага прыстасавання, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".

Дарэчы, змей на дзіцячых пляцоўках у сталіцы лавілі і раней. Як паведамляла Еўрарадыё, у верасні 2013-га вужа заўважылі ў двары дома па вуліцы Жудро.

Фота: МНС