У Мінску на пешаходным пераходзе легкавік збіў 12-гадовую школьніцу

Машына, якой кіравала 41-гадовая жанчына, наехала на школьніцу, якая пераходзіла вуліцу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, які абазначаны адпаведнымі знакамі. Па словах відавочцаў, дзяўчынка ішла злева направа па ходзе руху легкавіка.

Як паведамляе БЕЛТА, пацярпелая не атрымала сур'ёзных траўмаў. Тым не менш, яе завезлі ў бальніцу для дадатковага агляду. У ДАІ адзначылі, што жанчына-кіроўца была цвярозая. Яна сцвярджае, што проста не заўважыла дзяўчынку.

Дарэчы, сёлета ў беларускай сталіцы адбылося 40 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей. У іх 47 хлопчыкаў і дзяўчынак атрымалі траўмы.