У Мінску на праспекце Незалежнасці затрымалі партыю балгарак (фота)

У Мінску на праспекце Незалежнасці міліцыянеры сумесна з падаткавікамі затрымалі нелегальны груз. Яны спынілі для дагляду аўтамабіль "ВАЗ-21112". Высветлілася, што ў машыне перавозілася партыя электраінструментаў імпартнай вытворчасці, на якую не было дакументаў. Электралобзікаў, перфаратараў, балгарак налічылі аж 124 штукі на агульную суму 248 млн рублёў.

Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, у адносінах гаспадара груза складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Праводзіцца праверка.

Фота: guvd.gov.by