У Мінску пабачыў свет фаліянт "Радзівілы. Альбом партрэтаў. XVIII—XIX cтагоддзі"
Фаліянт "Радзівілы. Альбом партрэтаў. XVIII—XIX cтагоддзі" на беларускай, рускай і англійскай мовах выпушчаны сталічным выдавецтвам "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" ў серыі "Энцыклапедыя рарытэтаў", паведамляе БелаПАН.
Як паведаміла першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч, 522-старонкавае факсімільнае выданне з гістарычнымі каментарамі надрукавана накладам 2 тыс. асобнікаў і хутка паступіць у рознічны продаж па цане прыкладна 200 тыс. рублёў. Паводле яе слоў, альбом будзе прадстаўлены 1 верасня ў беларускім павільёне на XXIII Маскоўскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы і 5 верасня на святкаванні XVII Дня беларускага пісьменства ў Хойніках Гомельскай вобласці.
Кандыдат мастацтвазнаўства Вольга Бажэнава адзначыла, што ў выданні прадстаўлены генеалогія Радзівілаў, біяграфіі і партрэты (рэпрадукцыі гравюр і малюнкаў) 165 прадстаўнікоў магнацкага роду, у тым ліку 104 жанчын. Біяграфіі князёў уключаюць інфармацыю пра бацькоў, дзяцей, жонак, даты і месцы нараджэння, хрышчэння і смерці, а таксама пра творчасць той ці іншай персаналіі.
Паводле яе слоў, арыгінал альбома на латыні, які ствараўся некалькімі пакаленнямі знакамітага роду і "дазваляе азнаёміцца з гісторыяй у асобах", захоўваецца ў фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Для вырабу фаліянта выкарыстоўвалася адмысловая акварэльная папера, падобная на паперу XVIII стагоддзя, — цёплая навобмацак, з вадзянымі знакамі.