У Мінску пачаліся затрыманні хабарнікаў у прыёмных камісіях ВНУ
Супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі чальца прыёмнай камісіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Як паведаміў "Інтэрфаксу" старэйшы памочнік пракурора Мінску Сяргей Балашоў, прадстаўніцу прыёмнай камісіі затрымалі падчас атрымання 1 тысячы долараў. На яе пачалі крымінальную справу за падбухторванне да дачы хабару. Жанчына сцвярджае, што хабар прызначаўся для перадачы службовым асобам універсітэта фізкультуры за здачу профільнага іспыту па фізічнай культуры.
Па словах работніка пракуратуры, гэта першае затрыманне па падазрэнні ў атрыманні хабару з пачатку сёлетняй уступнай кампаніі. Аднак не выключана, што па гэтай справе могуць быць новыя затрыманні.
Па словах работніка пракуратуры, гэта першае затрыманне па падазрэнні ў атрыманні хабару з пачатку сёлетняй уступнай кампаніі. Аднак не выключана, што па гэтай справе могуць быць новыя затрыманні.