У Мінску пешаход параніў нажом кіроўцу, на вачах у праваахоўнікаў
У Мінску пешаход параніў нажом кіроўцу аўтамабіля, які стаяў каля крамы “Талін”. Прыпаркавана аўто было з парушэннямі, таму супрацоўнікі
Дзяржаўтаінспекцыі чакалі яго кіроўцу. Аднак, калі мужчына з’явіўся і
пачалося разбіральніцтва, падыйшоў раз’юшаны пенсіянер.
Ён быў незадаволены тым, што аўтамабілі паркуюцца на зялёнай зоне і на пешаходнай дарожцы. Сварка паміж кіроўцам і пешаходам скончылася ўдарам нажа, які дастаў з кішэні пенсіянер.
Супрацоўнікі ДАІ паспелі яго затрымаць. Кіроўцу даставілі ў бальніцу, стан яго задавальняючы, а вось пенсіянеру пагражае зняволенне на тэрмін ад чатырох да васьмі гадоў.
Минский курьер