У Мінску помнікам завязалі раты на знак салідарнасці з журналістамі (фота)
Акцыі пратэста супраць атакі на незалежных журналістаў правялі ў Мінску актывісты "Еўрапейскай Беларусі". Маладыя людзі, якія пратэставалі супраць ціску на незалежных журналістаў, завязвалі рот статуям, скульптурам і вешалі плакаты наступнага зместу: “У Беларусі забаронена казаць праўду”,"Не - ціску на незалежную прэсу!","Не хачу, каб зачынялі незалежныя сайты!"
Аналагічная акцыя прайшла ва ўкраінскім Луцку, паведамляе сайт "Freedom Fight".
Гэтымі днямі Маладыя Еўрапейскія Федэралісты праводзяць агульнаеўрапейскую акцыю за свабоду слова ў Беларусі. Каб звярнуць увагу грамадскасці на шматлікія парушэння правоў чалавека ў Беларусі, завязваюць рот статуям па ўсёй Еўропе.
Фота: "Freedom Fight"