У Мінску праходзіць акцыя "Прапусці хуткую", парушальнікаў штрафуюць
Акцыя "Прапусці хуткую" праходзіць сёння ў беларускай сталіцы. Яе праводзяць сумесна Дзяржаўтаінспекцыя і гарадская станцыя хуткай дапамогі. Паведамляецца, што мэта акцыі - прыцягненне ўвагі ўдзельнікаў дарожнага
руху да праблемаў "забеспячэння бяспечнага праезду транспарта
аператыўнага прызначэння".
Падчас мерапрыемства па пэўных маршрутах рухаецца аўтамабіль хуткай дапамогі з уключанымі сігналамі. Кіроўцаў, якія не саступаюць яму шлях, супрацоўнікі ДАІ спыняюць і прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці.
Дарэчы, штраф за такое парушэнне складае ад 70 да 350 тысяч рублёў з адначасовым пазбаўленнем права кіравання транспартным сродкам на тэрмін да аднаго года альбо без пазбаўлення правоў.
БелаПАН