У Мінску п'яны мужчына напаў на машыну, у якой была цяжарная жанчына (фота)

У Мінску на вуліцы Крапоткіна п'яны мужчына з сабакай напаў на аўтамабіль, у якім была цяжарная жанчына. Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, муж і жонка ішлі па вуліцы, калі да іх пачаў чапляцца невядомы. Яны адмовіліся з ім размаўляць, селі ў сваю машыну і заблакавалі дзверы. Але ад'ехаць не паспелі, паколькі зламыснік пачаў біць кулаком у лабавое шкло. У выніку яно трэснула.

На шчасце па вуліцы ішоў міліцыянер, які прыйшоў на дапамогу сямейнай пары. Ён затрымаў 37-гадовага п'янага мужчыну. Апошні не змог патлумачыць свае дзеянні. У яго адносінах распачалі крымінальную справу.

Фота: guvd.gov.by