У Мінску рабочы зваліўся з 2-га паверха ў цэнтр гандлёвай залы (фота)
40-гадовы мужчына атрымаў траўмы, яго шпіталізавалі.
У сталічным гандлёвым цэнтры "Замак" на праспекце Пераможцаў з другога паверха зваліўся рабочы. Здарэнне адбылося каля 17-й гадзіны 7 ліпеня. На месца прыехалі ратавальнікі, якім медыкі памылкова паведамілі пра тое, што абрынулася столь. Насамрэч, 40-гадовы мужчына ў адным з тэхналагічных памяшканняў наступіў на праём, закрыты гіпсакартонам. Ён праламіўся і рабочы зваліўся на першы паверх проста ў цэнтр гандлёвай залы крамы "Карона-тэхна", інфармуе прэс-служба МНС.
Мужчына атрымаў траўмы, яго шпіталізавалі.



Фота: МНС