У Мінску штомесяц ловяць больш за 200 бяздомных сабак і паўтысячы катоў
У Мінску трэба арганізаваць кругласутачны адлоў бяздомных жывёлаў. Пра гэта заявіў начальнік Мінскага ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Анатоль Далгалівец. Як інфармуе БЕЛТА, цяпер брыгады па адлове бяздомных жывёлаў працуюць у дзве змены. Кожны месяц яны адлоўліваюць у сталіцы 200-250 сабак і 400-450 катоў. Разглядаецца пытанне арганізаваць у снежні аварыйную брыгаду для працы ў начны час.
Дарэчы, у Мінску пачалося будаўніцтва гатэля для жывёлаў. Ён размесціцца побач з пунктам часовага ўтрымання жывёл і зможа прыняць 72 пастаяльцы - 36 сабак і столькі ж катоў.
Дарэчы, у Мінску пачалося будаўніцтва гатэля для жывёлаў. Ён размесціцца побач з пунктам часовага ўтрымання жывёл і зможа прыняць 72 пастаяльцы - 36 сабак і столькі ж катоў.